Psaumes 130

Du fond de l'abîme je t'invoque

Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ! 2Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго! 3Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто ўстаіць?

4Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою]. 5Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне. 6Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.

7Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня, 8і Ён выбавіць Ізраіль ад усіх беззаконьняў ягоных.

Copié !
Aa