Psaumes 129
Ils m'ont souvent opprimé
Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль, — 2шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі. 3На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.
4ГОСПАД праведны, Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў. 5Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён! 6Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае, 7і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.
8I ня скажа той, што міма праходзіць: «Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!»
Copié !
Aa