Psaumes 7
Le juste juge
Лямант Давіда, які засьпяваў ён ГОСПАДУ з прычыны Куша, сына Бэн’яміна. 2ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне, 3каб ня ўзяў, быццам леў, душы маёй і не разарваў мяне, калі няма каму ратаваць!
4ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Калі я ўчыніў гэткае, калі ёсьць беззаконьне ў руках маіх, 5калі зло я зрабіў таму, хто жыў са мной мірна, і не ратаваў таго, хто ўціскаў мяне без прычыны, 6тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай утопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях) 7Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, якія ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў!
8І зьбярэцца сход народаў вакол Цябе, і Ты зьвернешся да іх з вышыні. 9ГОСПАДЗЕ, асудзі народы. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, паводле праведнасьці маёй і паводле беззаганнасьці маёй, што ёсьць у-ва мне! 10Няхай счэзьне ліхота бязбожнікаў, але ўмацуй праведнага Ты, Які выспрабоўваеш сэрцы і ныркі, Божа Праведны!
11Шчыт мой у Бога, Які збаўляе шчырых сэрцам, 12у Бога, Які судзіць праведнага, і ў Бога, Які гневаецца штодзень [на бязбожніка]. 13Калі той не навернецца, Ён вострыць меч Свой, нацягнуў лук Свой і падрыхтаваў, 14і паклаў на яго прылады сьмерці, стрэлы Свае Ён робіць распаленымі.
15Вось, [бязбожнік] зачаў злачынства, і цяжарны ліхоцьцем, і народзіць хлусьню. 16Яму капаў ён і выкапаў, і сам уваліцца ў дол, які зрабіў. 17Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.
18Буду славіць ГОСПАДА паводле праведнасьці Ягонай і выслаўляць імя ГОСПАДА Найвышэйшага.