Psaumes 61

Conduis-moi sur le rocher plus haut que moi

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда. 2Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю! 3Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!

4Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага. 5Буду жыць у намёце Тваім вечна, маю надзею пад заслонаю крылаў Тваіх. (Сэлях) 6Бо Ты, Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў валоданьне тым, што баяцца імя Твайго.

7Дадай дні да дзён валадара, няхай гады яго [будуць] з пакаленьня ў пакаленьне, 8Няхай жыве вечна перад абліччам Божым; прызнач міласэрнасьць і праўду, каб захоўвалі яго! 9Дык буду выслаўляць імя Тваё на вякі, буду спаўняць абяцаньні мае кожны дзень.

Copié !
Aa