Psaumes 3
Beaucoup se lèvent contre moi
Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалома, сына свайго. 2ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне! 3Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: «Няма для яго збаўленьня ў Бога». (Сэлях) 4Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты — слава мая, і Ты падымаеш галаву маю.
5Голасам маім я клікаў да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятой. (Сэлях) 6Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне. 7Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.
8Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў. 9У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях)
Copié !
Aa