Psaumes 148

Que le ciel et la terre le louent

Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях! 2Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя! 3Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя!

4Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі! 5Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя, 6і паставіў іх на вякі вечныя; даў ім пастанову, і не пераступяць яе.

7Хвалеце ГОСПАДА з зямлі, цмокі і ўсе бяздоньні, 8агонь і град, сьнег і туман, вецер бурны, які дзее паводле слова Ягонага, 9горы і ўзгоркі ўсе, дрэвы пладовыя і кедры ўсе, 10зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае, 11валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі, 12юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя.

13Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам! 14Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя!

Copié !
Aa