Psaumes 146

Loue le Seigneur, ô mon âme

Альлелюя! Хвалі, душа мая, ГОСПАДА! 2Хваліць буду ГОСПАДА, пакуль жыву; выслаўляць буду Бога майго, пакуль існую. 3Не спадзявайцеся на магнатаў, на сына чалавечага, у якім няма выратаваньня!

4Выйдзе дух з яго, і ён вернецца ў зямлю; у той самы дзень зьнікнуць і задумы ягоныя. 5Шчасьлівы той, у каго Бог Якуба — дапамога, у каго надзея на ГОСПАДА, Бога ягонага, 6Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў ім, Які захоўвае праўду на вякі, 7Які ўчыняе суд для пакрыўджаных, дае хлеба галодным. ГОСПАД разьвязвае зьвязаных, 8ГОСПАД расплюшчвае [вочы] сьляпых, ГОСПАД падымае прыгнечаных, ГОСПАД любіць праведных.

9ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае. 10Валадарыць ГОСПАД на вякі; Бог твой, Сыёне, — з пакаленьня ў пакаленьне! Альлелюя!

Copié !
Aa