Psaumes 132
Le serment fait à David
Сьпеў узыходжаньня. Узгадай, ГОСПАДЗЕ, пра Давіда і ўсе беды ягоныя, 2як ён прысягаў ГОСПАДУ, даваў абяцаньне Моцнаму Якуба: 3«Не ўвайду ў намёт дому майго, не ўзыйду на пасьцель ложка майго, 4ня дам вачам маім сну і павекам маім дрымоты, 5пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якуба!»
6Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару. 7Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся перад падножжам стопаў Ягоных. 8Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!
9Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца! 10Дзеля Давіда, слугі Твайго, не адварочвай аблічча ад памазанца Твайго! 11Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: «Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, Я пасаджу на пасадзе тваім.
12І калі сыны твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім Я буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім». 13Бо ГОСПАД выбраў Сыён, пажадаў, [каб быў] сялібай для Яго, [кажучы]: 14«Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.
15Дабраслаўляючы, дабраслаўлю здабытак ягоны, убогіх ягоных насычу хлебам. 16І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць. 17Там Я ўзрашчу рог Давіду, там пастаўлю сьветач памазанцу Майму.
18Ворагаў ягоных апрану ў ганьбу, а над ім расквітнее дыядэма».