Psaumes 121
Mon secours vient du Seigneur
Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. 2Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю. 3Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.
4Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля. 5ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе. 6Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.
7ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць. 8ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.
Copié !
Aa