Psaumes 113

Du lever du soleil jusqu'à son coucher

Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА! 2Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі! 3Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!

4Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная. 5Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні 6і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю; 7Які з пылу падымае гаротніка, з гною ўзносіць беднага, 8каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго; 9Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!

Copié !
Aa