Nombres 34

Les frontières du pays

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: 2«Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, вось зямля, якая будзе вам у спадчыну, зямля Ханаан у межах ейных. 3Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін да ваколіц Эдому, і будзе паўднёвая мяжа з усходу ад краю Мора Салёнага.

4І зьверне мяжа вашая на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і пойдзе праз Сін на поў­дзень да Кадэш-Барнэа, і пойдзе да Хацар-Адару, і дойдзе да Ацмону. 5Ад Ацмону паверне [мяжа] да ручаю Эгіпецкага і спыніцца на беразе мора. 6Вашай мяжой заходняй будзе для вас Мора Вялікае, гэта будзе ваша мяжа заходняя.

7На поўначы будзе ў вас мяжа ад Мора Вялікага пачынаючы і аж да гары Гор, 8і ад гары Гор павядзіце [мяжу] да ўваходу ў Хамат і далей, да мяжы Цэдаду. 9І пойдзе мяжа да Зіфрону, і дойдзе да Гацар-Энану. Гэта будзе для вас мяжа паўночная.

10Усходнюю мяжу правядзіце ад Гацар-Энану да Шэфамы, 11і ад Шэфамы пойдзе мяжа да Рыўлі на ўсход да Аіну, і зыйдзе мяжа далей, і прой­дзе праз горы на ўсход ад мора Кінэрэт, 12і зыйдзе мяжа ўздоўж Ярдану, і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі наўкола”».

13І загадаў Майсей сынам Ізраіля, кажучы: «Вось зямля, якую маеце падзяліць жэрабям і якую загадаў ГОСПАД даць дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня. 14Бо пакаленьне сыноў Рубэна паводле дамоў бацькоў сваіх, і пакаленьне сыноў Гада паводле дамоў бацькоў сваіх, і палова пакаленьня Манасы атрымалі спадчыну сваю. 15Гэтыя два пакаленьні і палова пакаленьня ўзялі спадчыну сваю з таго боку Ярдану насупраць Ерыхону на ўсход».

Ceux qui partageront le pays

16І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: 17«Гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна. 18І возьмеце па адным князі з кожнага пакаленьня, каб падзяліць зямлю на ўласнасьць.

19Вось імёны тых людзей: з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны, 20з пакаленьня сыноў Сымона — Шэмюэль, сын Амігуда, 21з пакаленьня Бэн’яміна — Элідад, сын Кісьлёна, 22з пакаленьня сыноў Дана — Букі, сын Ёглі, 23з сыноў Язэпа, з пакаленьня сыноў Манасы — Ханіэль, сын Эфода, 24з пакаленьня сыноў Эфраіма — Кэмуэль, сын Шыфтана, 25з пакаленьня сыноў Завулёна — Эліцафан, сын Парнаха, 26з пакаленьня сыноў Ісахара — Пальтыэль, сын Азана,

27з пакаленьня сыноў Асэра — Эхігуд, сын Шэломіі, 28з пакаленьня сыноў Нэфталі — Пэдагель, сын Амігуда». 29Гэта тыя, якім загадаў ГОСПАД падзяліць зямлю Ханаан між сыноў Ізраіля.

Copié !
Aa