Josué 19

La part de Siméon

Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх. І спадчына іхняя была сярод спадчыны сыноў Юды. 2І былі ў спадчыне іхняй Бээр-Шэва, Шэва, Малада, 3Хацар-Шуал, Бала і Эцэм, 4Эльталяд, Бэтул, Харма, 5Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса, 6Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

7Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады і вёскі іхнія. 8І ўсе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру і Рамат-Нэгеву. Гэта спадчына пакаленьня сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх. 9Частка сыноў Сымона [ўзятая] са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.

La part de Zabulon

10Трэцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала да Сарыду. 11Мяжа іхняя ішла да мора, да Марэалу, і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насуп­раць Ёкнэаму. 12Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у бок узыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і ўзьнімалася да Яфіі.

13Адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу [сонца], да Гат-Хэфэру і да Эт-Кацыну, і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі. 14Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль. 15[Таксама] Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

16Гэта спадчына сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх, гарады іхнія і вёскі.

La part d'Issacar

17Чацьвёртае жэрабя выпала на сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх. 18І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм, 19Хафараім, Шыон, Анахарат, 20Рабіт, Кішыён, Эбэц, 21Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц.

22І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія. 23Гэта спадчына пакаленьня сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

La part d'Aser

24Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх. 25І былі ў межах іхніх Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф, 26Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла [мяжа] да Кармэлю на захадзе і да Шыхор-Лібнату, 27і паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягала Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і [ішла] праз Бэт-Эмэк і Нэель, і выходзіла да Кабулу з паўночнага боку.

28[Таксама] Эброн, Рэхоў, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону. 29І заварочвала мяжа да Рамы і аж да ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. [А таксама] Махалеб, Ахзіў, 30Умма, Афэк і Рэхоў — дваццаць два гарады і вёскі іхнія.

31Гэта спадчына пакаленьня сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

La part de Nephthali

32Шостае жэрабя выпала на сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх. 33Мяжа іхняя ішла з Хэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане. 34І заварочвала мяжа на захад да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна з поўдня, Асэра — з захаду, а Юды — каля Ярдану з усходу.

35Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт, 36Адама, Рама, Хацор, 37Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор, 38Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў і вёскі іхнія.

39Гэта спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

La part de Dan

40Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана паводле сем'яў іхніх. 41Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш, 42Шаалабім, Аялон, Ітла, 43Элён, Тымна, Экрон, 44Эльтэке, Гібэтон і Баалат, 45Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон, 46Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы.

47І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго. 48Гэта спадчына пакаленьня сыноў Дана паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

La part de Josué

49І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе. 50Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім. 51Гэта спадчына, якую па­дзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.

Copié !
Aa