Job 32

Élihu prend enfin la parole

І перасталі тыя тры чалавекі адказваць Ёву, бо ён быў праведны ў вачах сваіх. 2І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога. 3І запалаў гнеў ягоны таксама на сяброў ягоных, што не знайшлі яны адказу яму, але [толькі] вінавацілі Ёва.

4І чакаў Элігу, калі Ёў гаварыў, бо яны былі старэйшымі за яго днямі. 5І ўбачыў Элігу, што тыя тры ня маюць адказу ў вуснах сваіх, і запалаў гнеў ягоны. 6І адказаў Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, і сказаў: «Я — малодшы за вас днямі, а вы — старэйшыя, дзеля гэтага я вагаўся і баяўся выказваць вам думку сваю.

7Я казаў сабе: “Няхай [многія] дні гавораць, і няхай шматгадовы вучыць мудрасьці”. 8Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Усемагутнага дае яму разуменьне. 9Не [заўсёды] шматгадовы — мудры, і ня [толькі] старыя разумеюць суд.

10Таму я кажу: “Паслухайце мяне, і я выкажу веданьне сваё”. 11Вось, чакаў я на словы вашыя, і настаўляў вуха на разумнасьць вашую, пакуль вы шукалі словаў, 12і намагаўся, каб мне зразумець вас. І вось, няма такога, хто аспрэчыць Ёва, і хто можа адказаць на словы ягоныя.

13Не кажыце: “Мы знайшлі мудрасьць. Няхай Бог пераможа яго, а не чалавек”. 14Ня супраць мяне словы [Ёва], і не паводле словаў вашых адкажу яму. 15Яны спалохаліся, і не адказваюць болей, і ня маюць ужо словаў.

16Яшчэ пачакаў я, яны не гаварылі, стаялі і болей не адказвалі. 17Я таксама адкажу ў сваю чаргу, і выкажу думку маю. 18Бо я поўны словаў, і сьціскае дыханьне ў-ва мне дух мой.

19Таксама нутро маё, як віно закаркаванае, што разрывае новыя мяхі. 20Няхай я скажу і стане лягчэй крыху, адкрыю вусны мае і адкажу. 21Ня буду зьвяртаць увагі на асобу, і ня буду патураць чалавеку, 22бо ня ўмею лісьлівіць, іначай няхай адразу возьме мяне Творца мой.

Copié !
Aa