Job 27

Je ne lâcherai pas mon intégrité

І працягваў Ёў прамову сваю, і сказаў: 2«На жыцьцё Бога, Які адкінуў суд мой, і на Усемагутнага, Які да горычы давёў душу маю, 3пакуль яшчэ трывае дыханьне ў-ва мне, і пакуль Дух Божы ў ноздрах маіх, 4ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня будзе гаварыць хлусьні.

5Далёкі я ад таго, каб лічыць вас праведнымі. Пакуль не памру, не адступлюся ад нявіннасьці маёй. 6У праведнасьці маёй буду трымацца моцна і не адкіну яе, ня будзе дакараць сэрца маё дзён [жыцьця] майго.

La part du méchant

7Няхай будзе як бязбожнік вораг мой, і той, хто паўстае супраць мяне — як злачынца. 8Якая надзея крывадушніка, калі ён будзе адсечаны, калі Бог забярэ душу ягоную. 9Ці выслухае Бог крык ягоны, калі прыйдзе да яго бяда?

10Ці зможа ён цешыцца Усемагутным і клікаць Бога ўвесь час? 11Я навучу вас пра руку Божую, нічога не схаваю пра Усемагутнага. 12Вось, вы ўсё гэта бачылі, дык навошта пустая гаворка?

13Такая вось доля чалавека ліхога і спадчына крыўдзіцеля, якую атрымаюць яны ад Усемагутнага. 14Калі памножацца сыны ягоныя, упадуць ад мяча, і нашчадкі ягоныя не насыцяцца хлебам. 15Хто застанецца ад іх, тых зьнішчыць зараза, і ўдовы ягоныя ня будуць плакаць.

16Калі назьбірае ён срэбра, як пяску, і нарыхтуе адзеньня, як гліны, 17ён, прыгатуе, але апранецца праведнік, і срэбра падзеліць нявінны. 18Пабудаваў ён, як павук, дом сабе, і як вартаўнік зрабіў сабе будан.

19Багатым кладзецца спаць, і такім не ўстае, расплюшчыць вочы свае — і няма нічога. 20Ахопяць яго жахі, як паводка, і ўначы схопіць яго бура. 21Падхопіць яго вецер усходні і панясе, і віхура адарве яго ад месца ягонага.

22Ён кіне яго і не пашкадуе, хоць будзе ўцякаць з рукі Ягонай. 23Будуць пляскаць над ім рукамі сваімі і засьвішчуць над ім на кожным месцы.

Copié !
Aa