Ésaïe 32

Un roi régnera selon la justice

Вось, валадар будзе панаваць у праведнасьці, і князі кіраваць будуць у правасудзьдзі. 2І будзе кожны з іх як сховішча ад ветру і як заслона ад буры, як струмяні вады ў пустыні, як цень цяжкай скалы на зямлі спрагнёнай. 3І ня будуць заплюшчаныя вочы тых, якія бачаць, а вушы тых, якія слухаюць, будуць чуць.

4І сэрца лёгкадумных зразумее веданьне, а язык невымоўных будзе гаварыць выразна. 5Дурань ня будзе ўжо называны шляхетным, і пра ашуканца ня будуць казаць як пра дастойнага. 6Бо дурань прамаўляе недарэчнасьці, а сэрца ягонае ўчыняе беззаконьне, каб рабіць нягоднае і гаварыць блюзьнерства супраць ГОСПАДА, каб душу галоднага пазбавіць [хлеба] і ня даць пітва спрагнёнаму.

7Ашуканствы ашуканца ліхія, ён задумляе падступнае, каб загубіць бедных словамі хлусьлівымі, калі ўбогі будзе прамаўляць пра суд. 8А шляхетны [чалавек] думае шляхетна і сам трымаецца [рэчаў] шляхетных.

Femmes insouciantes, tremblez

9Жанчыны бестурботныя, устаньце, паслухайце голас Мой. Дочкі самаўпэўненыя, прыхіліце вуха да слова Майго. 10Праз год і некалькі дзён вы будзеце дрыжаць, самаўпэўненыя, бо скончыўся збор вінаграду, і [другі] збор пладоў ня прыйдзе. 11Турбуйцеся, бестурботныя, дрыжыце, самаўпэўненыя! Распраніцеся і станьце голымі, падперажыце сьцёгны вашыя [лахманамі].

12Біце сябе ў грудзі з прычыны поля прывабнага, з прычыны вінаградніку ўрадлівага, 13з прычыны зямлі народу Майго, на якую зыходзяць церні і асот, з прычыны ўсіх дамоў радасьці, з прычыны гораду вясёлага. 14Бо палац будзе пакінуты, гоман гораду спыніцца; Афэль і вежа стануцца пячорамі на вякі, радасьцю для дзікіх аслоў і выганам для чародаў, 15аж пакуль будзе выліты на нас Дух з вышыні. І станецца пустыня садам, а сад будзе лічыцца лесам.

16І будзе жыць у пустыні суд, а праведнасьць паселіцца ў садзе. 17І будзе працаю праведнасьці мір, а плодам праведнасьці — спакой і бясьпека на вякі. 18І будзе жыць народ Мой у сядзібе супакою і ў сялібах бясьпечных, і ў месцах супачыну зацішных, 19хоць будзе падаць град і паваліць лес, а горад зыйдзе ў нізіну.

20Шчасьлівыя вы, якія сееце пры ўсіх водах, адпускаючы [на волю] ногі валоў і аслоў.

Copié !
Aa