1 Corinthiens 1

Paul salue l'Église de Corinthe

Павал, з волі Божай пакліканы апостал Ісуса Хрыста, і Састэн, брат, — 2царкве Божай, якая ў Карыньце, асьвячоным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым з усімі, якія прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў-ва ўсякім месцы, у іх і ў нас: 3ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

Enrichis en toutes choses

4Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, дадзенае вам у Хрысьце Ісусе, 5бо ўсім вы ўзбагаціліся ў Ім, усякім словам і ўсякім веданьнем, — 6бо сьведчаньне Хрыстовае сьцьверджана ў вас, — 7так што вы ня маеце нястачы ані ў якім дары, чакаючы адкрыцьця Госпада нашага Ісуса Хрыста, 8Які і ўгрунтуе вас да канца быць бездакорнымі ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.

9Верны Бог, праз Якога вы пакліканыя ў супольнасьць Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Госпада нашага.

Christ est-il divisé

10Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы. 11Бо паведамлена мне ад Хлоіных пра вас, браты мае, што між вамі ёсьць сваркі. 12А кажу пра тое, што кожны з вас кажа: «Я — Паўлавы», «А я — Апалёсавы», «А я — Кіфавы», «А я — Хрыстовы».

13Ці разьдзяліўся Хрыстос? Ці Павал быў укрыжаваны за вас? Ці ў імя Паўла вы былі ахрышчаныя? 14Дзякую Богу, што я нікога з вас не ахрысьціў, акрамя Крыспа і Гая, 15каб не сказаў хто, што я хрысьціў у маё імя.

16Ахрысьціў я таксама дом Стэфана, а ці ахрысьціў яшчэ каго, ня ведаю. 17Бо Хрыстос паслаў мяне не хрысьціць, але дабравесьціць, і ня ў мудрасьці слова, каб не прынізіць крыжа Хрыстовага.

Le message de la croix

18Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, ёсьць глупства, а для нас, якія ідуць на збаўленьне, — сіла Божая. 19Бо напісана: «Загублю мудрасьць мудрых і розум разумных адкіну». 20Дзе мудры? Дзе кніжнік? Дзе дасьледчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасьць сьвету гэтага глупствам?

21Бо калі сьвет праз мудрасьць не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, спадабалася Богу праз глупства пропаведзі збавіць тых, якія вераць. 22Бо і Юдэі просяць знакаў, і Грэкі шукаюць мудрасьці; 23а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў — згаршэньне, а для Грэкаў — глупства, 24а для тых, якія пакліканыя, і Юдэяў, і Грэкаў, — Хрыста, Божую сілу і Божую мудрасьць.

25Бо тое, што дурное ў Бога, мудрэйшае за людзей, і тое, што слабое ў Бога, дужэйшае за людзей.

Dieu a choisi les choses faibles

26Бо паглядзіце, браты, на пакліканьне вашае, што ня шмат [сярод вас] мудрых паводле цела, ня шмат магутных, ня шмат высакародных, 27але Бог выбраў дурноту сьвету, каб асароміць мудрых, і слабое сьвету выбраў Бог, каб асароміць магутных, 28і бязроднае сьвету, і пагарджанае, і тое, што ёсьць нічым, выбраў Бог, каб зьнішчыць тое, што нечым ёсьць, 29каб ніводнае цела не хвалілася перад Ім.

30А вы — з Яго ў Хрысьце Ісусе, Які стаўся для нас мудрасьцю ад Бога, і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем, 31каб было, як напісана: «Хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца».

Copié !
Aa