1 Chroniques 8
De Benjamin à Saül
Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці, 2Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты. 3I былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд, 4Абішуа, Нааман, Ахоах, 5Гера, Шэфуфан, Хурам.
6Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат: 7Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда. 8I Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.
9I нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама, 10Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў. 11А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала.
12Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі, 13Бэрыя і Шэма. Яны — галовы [дамоў] бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату. 14А Ах’ё, Шашак, Ерэмот, 15Завадыя, Арад, Адэр, 16Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі.
17А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр, 18Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала. 19А Якім, Зіхры, Заўды, 20Эліэнай, Цылетай, Эліэль, 21Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы.
22А Ішпан, Эвэр, Эліэль, 23Абдон, Зіхры, Ханан, 24Хананія, Элям, Антотыя, 25Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака.
26А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія, 27Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама. 28Гэта галовы [дамоў] бацькоў паводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.
29А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха, 30і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў, 31Гедор, Ах’ё і Захер.
32А Міклот нарадзіў Шымэя. I яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх.
La famille de Saül
33Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала. 34Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху. 35Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз.
36Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу; 37Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэль. 38У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэля.
39Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці. 40I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна.