Осия 8

Они сеяли ветер

Трубу [паднясі] да вуснаў тваіх! Як арол [наляціць] на Дом ГОСПАДА, бо яны парушылі запавет Мой і ад Закону Майго адступіліся. 2Да Мяне клікалі: «Божа мой, мы ведаем Цябе, мы, Ізраіль!» 3Адкінуў Ізраіль дабро. Вораг будзе перасьледаваць яго.

4Яны ставяць валадароў, але без Мяне; ставяць князёў, але Я ня ведаю [пра гэта]. Са срэбра свайго і золата свайго зрабілі ідалаў для сябе на загубу сваю. 5Адкіне [іх] цяля тваё, Самарыя! Распаліўся гнеў Мой супраць іх. Як доўга ня будзеце захоўваць нявіннасьць? 6Бо і яно з Ізраіля; разьбяр зрабіў яго, і яно ня ёсьць богам, на кавалкі разваліцца цяля Самарыі.

7Бо яны пасеялі вецер, і пажнуць буру. Ня будзе ў яго збожжа; парастак ня дасьць мукі, а калі і дасьць, чужынцы праглынуць яе. 8Праглынуты Ізраіль; ён стаўся між народамі як начыньне непатрэбнае. 9Бо яны зыйшлі да Асура, як дзікі асёл самотны; Эфраім наймае сабе каханкаў.

10Хоць яны наймалі ў народаў, цяпер Я зьбяру іх, і яны адчуюць крыху цяжар валадара князёў, 11бо Эфраім намножыў ахвярнікі, каб грашыць, былі ў яго ахвярнікі, каб грашыць. 12Пішучы, напісаў Я для яго найвялікшыя рэчы Закону Майго, але яны за чужое палічылі гэта.

13Як ахвяры з дароў Маіх ахвяруюць мяса і ядуць яго, але ГОСПАД ня мае ўпадабаньня ў іх. Цяпер Ён узгадае беззаконьне іхняе і наведае грахі іхнія; яны вернуцца ў Эгіпет. 14І забыўся Ізраіль пра Творцу свайго, і пабудаваў сьвятыні; і Юда памножыў гарады ўмацаваныя, але Я пашлю агонь на гарады ягоныя, і ён пажарэ замкі ягоныя.

Скопировано!
Aa