Иов 41

Можешь ли ты удою вытащить левиафана

Вось, спадзяваньне тваё фальшывае. На выгляд ягоны ты ўпадзеш. 2Няма сьмелых, каб будзіць яго. А хто тады можа стаць перад абліччам Маім? 3Хто стане перада Мною, і застанецца цэлым? Пад усім небам ён — Мой.

4Ня буду маўчаць пра часткі цела яго, пра сілу і прыгажосьць іхнюю. 5Хто можа адкрыць аблічча адзеньня ягонага, і хто падыйдзе да падвойных сківіцаў ягоных? 6Хто можа адкрыць браму аблічча ягонага? Навокал зубоў ягоных жах!

7Сьпіна ягоная — як моцныя шчыты, скрэпленыя краменнай пячаткай. 8Адзін з адным злучаныя, нават паветра праз іх ня пройдзе. 9Адзін да аднаго шчыльна прылягае, і трымаюцца моцна, і нельга разьдзяліць іх.

10Чханьне ягонае бліскае сьвятлом, а вочы ягоныя — як павекі зараніцы. 11З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя. 12З ноздраў ягоных выходзіць дым, як з гаршчка нагрэтага, што кіпіць.

13Подых ягоны распальвае вуглі, і з пашчы ягонай выходзіць полымя. 14У шыі ягонай начуе сіла, і перад ім жах уцякае. 15Мяса нутра ягонага сьціснутае, цьвёрдае, не здрыганецца.

16Сэрца ягонае цьвёрдае, як камень, цьвёрдае, як ніжні камень млынавы. 17Калі ён устае, дрыжаць асілкі, і хаваюцца ад жаху. 18Меч, які кранецца яго, не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані рагаціна.

19Жалеза лічыць ён за салому, а медзь — за дрэва гнілое. 20Не палохае яго сын луку, і камень з пушчалкі яму як сена. 21Доўбня яму як сьцяблінка, і сьмяецца ён з дзіды, што ляціць.

22Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць як у балоце. 23Ён глыбіню водаў разаграе як кацёл, і мора ператварае ў кіпень. 24За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною.

25Няма яму роўнага на зямлі, ён створаны бясстрашным. 26На ўсё магутнае ён глядзіць з вышыні, ён — валадар над усімі сынамі пыхлівасьці».

Скопировано!
Aa