诗篇 81

你要大大张口,我就给你充满

Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Асафа. 2Весяліцеся перад Богам моцы нашай; радасна гукайце Богу Якуба! 3Пачніце сьпяваньне, вазьміце бубны, гусьлі мілагучныя і псалтыр.

4Дзьміце ў трубу ў маладзік, у поўню, у дзень сьвята нашага, 5бо гэткая пастанова ў Ізраілі, закон Бога Якубавага. 6Ён паставіў гэта на сьведчаньне для Язэпа, калі выводзіў з зямлі Эгіпецкай, і мы пачулі мову, якой ня ведалі: 7«Я прыбраў цяжар з плячэй ягоных, рукі ягоныя вольныя ад кашоў.

8У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе; адказаў табе з-за заслоны грымотаў, выспрабаваў цябе пры водах Мэрывы. (Сэлях) 9Слухай, народзе Мой! Я буду сьведчыць супраць цябе, Ізраіль. Каб ты паслухаў Мяне, 10і не было ў цябе бога чужога, і не пакланяўся ты богу чужынцаў!

11Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх. 12Але народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне. 13Дык Я пакінуў іх у закамянеласьці сэрца іхняга, і яны хадзілі паводле намераў сваіх.

14О, калі б народ Мой паслухаў Мяне, калі б Ізраіль хадзіў шляхамі Маімі, 15Я б неўзабаве ўпакорыў ворагаў іхніх, і супраць прыгнятальнікаў іхніх павярнулася б рука Мая. 16Тыя, што ГОСПАДА ненавідзяць, падпарадкаваліся б ім, а шчасьце іхняе трывала б на вякі.

17І Я карміў бы іх з тлустасьці пшаніцы, мёдам са скалы насычаў бы іх».

已复制!
Aa