诗篇 72

公义君王的治理

Для Салямона. Божа, дай суд Твой валадару, і праведнасьць Тваю — сыну валадара. 2Няхай судзіць ён народ Твой у праведнасьці, і ўбогіх Тваіх — у правасудзьдзі. 3Няхай прынясуць горы супакой народу, і ўзгоркі — праведнасьць.

4Няхай ён судзіць убогіх з народу, выбаўляе сыноў беднякоў і скрышыць прыгнятальнікаў. 5Няхай баяцца Цябе пакуль будзе сонца і перад абліччам месяца з пакаленьня ў пакаленьне. 6Няхай ён зыходзіць, як дождж на атаву, як кроплі дажджу, што зямля ад іх вільгатнее.

7Няхай закрасуе праведнік у дні ягоныя, і будзе мноства супакою, аж пакуль месяц стаіць. 8І няхай ён мае ўладу ад мора да мора і ад ракі аж да краю зямлі. 9Перад абліччам ягоным упадуць жыхары пустыні, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл.

10Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэвы і Сэвы прынясуць яму даніну. 11І паклоняцца яму ўсе валадары, усе народы будуць служыць яму. 12Бо ён ратуе беднага, калі той галосіць, і прыгнечанага, і таго, у каго няма дапамогі.

13Ён літуецца над гаротным і бедным і выбаўляе душы бедакоў. 14Ад ашуканства і гвалту вызваляе душы іхнія, і ў вачах ягоных кроў іхняя вельмі каштоўная. 15І будзе ён жыць, і даваць яму будуць золата Шэвы, і будуць маліцца за яго заўсёды, і будуць дабраслаўляць яго ўсе дні.

16І будзе дастатак збожжа на зямлі, на вяршынях гор; будуць шумець, як Лібан, каласы ягоныя, і мяшчане заквітнеюць, як трава на зямлі. 17І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім. 18Дабраслаўлёны ГОСПАД Бог, Бог Ізраіля, Які Сам робіць цуды.

19І дабраслаўлёнае імя славы Ягонай на вякі, і няхай напоўніцца славай Ягонай уся зямля! Амэн, амэн! 20Канец малітвы Давіда, сына Есэя.

已复制!
Aa