诗篇 70
神啊,求你速速搭救我
Кіраўніку хору. Давіда. Напамін. 2Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! 3Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы гора маё!
4Няхай павернуць наўцёкі ў сораме сваім тыя, якія кажуць [мне]: «Ага! Ага!» 5Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, Божа!» 6А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — успамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!
已复制!
Aa