诗篇 47
万民哪,你们都要拍掌
Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм. 2Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці! 3Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.
4Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя. 5Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях) 6Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.
7Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце! 8Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем. 9Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.
10Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.
已复制!
Aa