诗篇 20

有人靠车

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. 2Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага! 3Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!

4Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. (Сэлях) 5Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго і споўніць усе намеры твае, 6каб мы ўзрадаваліся збаўленьню твайму і ў імя Бога нашага сьцяг узьнялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!

7Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй. 8Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага. 9Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста.

10Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!

已复制!
Aa