诗篇 120
我在急难中求告耶和华
Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне. 2ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага. 3Што дасьць табе і якую карысьць прынясе язык здрадлівы?
4Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае. 5Гора мне, што я жыву ў Мэшэха, што я пасяліўся каля намётаў Кедару! 6Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.
7Я — [сам] супакой; але, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.
已复制!
Aa