创世记 10

列国分散各地

Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу. 2Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. 3Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.

4Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім. 5Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. 6Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.

7Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. 8А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць волатам на зямлі. 9Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: «Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА».

10І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар. 11З той зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях 12і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.

13А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма, 14Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. 15А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета, 16Евусэя, Амарэя, Гіргашэя, 17Хівея, Аркея, Сінэя, 18Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.

19І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы. 20Гэта сыны Хама паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх. 21А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].

22Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам. 23Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш. 24А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.

25А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан. 26Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха, 27Гадарама, Узаля, Дыклю, 28Аваля, Авімаэля, Шэву, 29Афіра, Хавіля і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.

30Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў накірунку Сэфару на ўсход. 31Гэта сыны Сэма паводле плямёнаў сваіх, паводле моваў сваіх, у землях сваіх і ў народах сваіх. 32Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.

已复制!
Aa