Salmi 96

Cantate al Signore, tutta la terra

Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля! 2Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае! 3Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.

4Бо вялікі ГОСПАД і годны [ўсялякай] хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў! 5Бо ўсе богі народаў — ідалы, а ГОСПАД нябёсы стварыў. 6Годнасьць і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — у сьвятыні Ягонай.

7Аддайце ГОСПАДУ, плямёны народаў, аддайце ГОСПАДУ славу і моц! 8Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, нясіце дары і ідзіце ў панадворкі Ягоныя. 9Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні; дрыжыце перад абліччам Яго, усе землі!

10Скажыце народам: «ГОСПАД валадарыць! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І Ён будзе судзіць народы паводле справядлівасьці». 11Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім. 12Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя 13перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй.

Copiato!
Aa