Salmi 87

Tutte le mie sorgenti sono in te

Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых. 2Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба. 3Слаўныя [рэчы] сказаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях) 4Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там».

5А пра Сыён будуць казаць: «Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго». 6ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: «Гэты нарадзіўся там». (Сэлях) 7І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць, [скажуць]: «Усе крыніцы мае ў Табе!»

Copiato!
Aa