Salmi 66

Venite e vedete le opere di Dio

Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля! 2Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму! 3Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.

4Уся зямля паклоніцца Табе і будзе выслаўляць Цябе, будзе выслаўляць імя Тваё». (Сэлях) 5Хадзеце і паглядзіце на дзеяньні Бога, страшнага ва ўчынках [Сваіх] адносна сыноў чалавечых. 6Ён перамяніў мора ў сухазем’е, праз раку мы перайшлі пехатою; там радаваліся мы ў Ім!

7Ён пануе ў магутнасьці Сваёй на вякі; вочы Ягоныя сочаць за народамі, каб бунтаўнікі не вывышаліся перад Ім. (Сэлях) 8Дабраслаўляйце, народы, Бога нашага, і няхай будзе чутны голас хвалы Ягонай. 9Ён дараваў жыцьцё душы нашай і ня даў пахіснуцца назе нашай.

10Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра. 11Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя. 12Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.

13Увайду ў Дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае, 14якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй. 15Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях) 16Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.

17Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім. 18Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў! 19Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй.

20Дабраслаўлёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і міласэрнасьці Сваёй [не пазбавіў мяне]!

Copiato!
Aa