Salmi 64

Nascondimi dal consiglio dei malvagi

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. 2Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё! 3Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае, 4якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі, 5каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.

6Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: «Хто гэта ўбачыць?» 7Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэр­ца — глыбокія [воды]. 8І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар, 9і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.

10І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя, і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў. 11Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.

Copiato!
Aa