Salmi 51

Crea in me un cuore puro

Кіраўніку хору. Псальм Давіда, 2калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэвы. 3Зьлітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасьці Тваёй, і праз вялікую літасьць Тваю даруй правіны мае!

4Абмый мяне ўсяго ад беззаконьня майго і ачысьці мяне ад грэху майго. 5Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой перада мною заўсёды. 6Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.

7Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая. 8Вось, Табе даспадобы праўда ў нутры, дык дай мне пазнаць мудрасьць у сэрцы маім. 9Акрапі мяне ізопам, каб я ачысьціўся; абмый мяне, каб я стаўся бялейшым за сьнег.

10Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў. 11Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і прабач мне ўсе беззаконьні мае. 12Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.

13Не адкінь Ты мяне ад аблічча Твайго і Духа Сьвятога Твайго не забірай у мяне! 14Вярні мне радасьць збаўленьня Твайго, і духам шляхетным падтрымай мяне, 15і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе.

16Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра праведнасьць Тваю. 17Адчыні, Госпадзе, вусны мае, і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу Тваю. 18Бо Ты не жадаеш ахвяраў, хоць бы я іх даў, і цэласпаленьні не даспадобы Табе.

19Ахвяра для Бога — скрышаны дух; сэрцам скрышаным і зламаным Ты, Божа, не пагарджаеш! 20Рабі добрае Сыёну паводле ласкі Тваёй, збудуй муры Ерусаліму. 21Тады будуць Табе даспадобы ахвяры праведнасьці, цэласпаленьні і ахвяры дасканалыя; тады быкоў узьнясуць на ахвярнік Твой.

Copiato!
Aa