Salmi 142

Nessuno si cura dell'anima mia

Навучаньне Давіда, калі ён быў у пячоры. Малітва. 2Голасам маім я крычу да ГОСПАДА, голасам маім прашу ГОСПАДА пра літасьць. 3Перад абліччам Ягоным я выліваю смутак мой, пра трывогу маю перад абліччам Ягоным апавядаю.

4Калі зьнемагае ў-ва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таемна [наставілі] сіло на мяне. 5Гляджу я ўправа, і бачу, што няма нікога, хто б ведаў мяне; загінуў прытулак мой, ніхто не шукае душы маёй. 6Я крычу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, кажучы: «Ты — прыстанішча маё, Ты — частка мая ў зямлі жывых!»

7Зваж на галашэньне маё, бо вельмі я зьнямогся; ратуй Ты мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне. 8Вызваль з вязьніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Праведнікі абступаюць мяне навакол, бо Ты робіш дабро для мяне.

Copiato!
Aa