Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДА, якія начамі стаіцё ў Доме ГОСПАДА! 2Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА! 3З Сыёну няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, Які стварыў неба і зямлю!