Salmi 116

Amo il Signore, perché mi ha ascoltato

Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё, 2бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго]. 3Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.

4І паклікаў я імя ГОСПАДА: «Выратуй, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!» 5Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы. 6ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.

7Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе. 8Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня. 9Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых.

10Я веру, дык гавару: «Я моцна прыгнечаны». 11Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Усе людзі хлусяць!» 12Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?

13Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць. 14Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным. 15Каштоўная ў вачах ГОС­ПАДА сьмерць багабойных Ягоных.

16О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае. 17Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць. 18Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным, 19у панадворках Дому ГОС­ПАДА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!

Copiato!
Aa