Matteo 27
Gesù consegnato a Pilato
А калі настала раніца, усе першасьвятары і старшыні народу мелі нараду адносна Ісуса, каб забіць Яго. 2І, зьвязаўшы Яго, павялі і выдалі Яго Понтыю Пілату, ваяводзе.
La fine di Giuda
3Тады Юда, які выдаў Яго, убачыўшы, што Ён асуджаны, пакаяўшыся, зьвярнуў трыццаць срэбнікаў першасьвятарам і старшыням, 4кажучы: «Саграшыў я, выдаўшы кроў бязьвінную». Яны ж сказалі яму: «Што нам да гэтага? Глядзі сам». 5І, кінуўшы срэбра ў бажніцы, ён выйшаў і, адыйшоўшы, павесіўся.
6А першасьвятары, узяўшы срэбра, сказалі: «Нельга кінуць яго ў скарбонку, бо яно — цана крыві». 7Зрабіўшы ж нараду, яны купілі за яго поле ганчара, каб хаваць чужынцаў. 8Дзеля гэтага завецца поле тое “полем крыві” аж да сёньня.
9Тады споўнілася сказанае праз Ярэмію прарока, які кажа: «І ўзялі трыццаць срэбнікаў, цану Ацэненага, Якога ацанілі сыны Ізраіля, 10і далі іх за поле ганчара, як загадаў мне Госпад».
Gesù davanti a Pilato
11А Ісус стаў перад ваяводам; і спытаўся ў Яго ваявода, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ісус жа сказаў яму: «Ты кажаш». 12І, калі абвінавачвалі Яго першасьвятары і старшыні, Ён нічога не адказваў. 13Тады кажа Яму Пілат: «Ня чуеш, колькі сьведчаць супраць Цябе?»
14І не адказаў яму ніводнага слова, так што ваявода надта дзівіўся.
La folla sceglie Barabba
15А на сьвята ваявода меў звычай вызваляць натоўпу аднаго вязьня, якога яны хочуць. 16Мелі ж тады знакамітага вязьня, называнага Барабба. 17Дык калі яны сабраліся, сказаў ім Пілат: «Каго хочаце, каб я вызваліў вам: Бараббу ці Ісуса, называнага Хрыстом?»
18Бо ведаў, што праз зайздрасьць выдалі Яго. 19Калі ён сядзеў на судовым пасадзе, жонка ягоная паслала да яго, кажучы: «Няма чаго [рабіць] табе і Праведніку Гэтаму, бо я шмат перацярпела сёньня ў-ва сьне дзеля Яго». 20Але першасьвятары і старшыні пераканалі натоўп, каб прасілі Бараббу, а Ісуса загубілі.
21Адказваючы, ваявода сказаў ім: «Каго хочаце з гэтых двух, каб я вызваліў вам?» Яны ж сказалі: «Бараббу». 22Кажа ім Пілат: «Што тады я ўчыню Ісусу, называнаму Хрыстом?» Кажуць яму ўсе: «Няхай будзе ўкрыжаваны!» 23А ваявода сказаў: «Дык якое зло ўчыніў Ён?» А яны яшчэ мацней закрычалі, кажучы: «Няхай будзе ўкрыжаваны!»
Pilato si lava le mani
24Пілат, бачачы, што няма ніякай рады, але замяшаньне стаецца яшчэ большае, узяўшы ваду, памыў рукі перад натоўпам, кажучы: «Бязьвінны я ў крыві Праведніка Гэтага. Вы глядзіце». 25І, адказваючы, увесь народ сказаў: «Кроў Ягоная на нас і на дзецях нашых!» 26Тады ён вызваліў ім Бараббу, а Ісуса, убічаваўшы, выдаў, каб быў укрыжаваны.
La corona di spine
27Тады жаўнеры ваяводы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго ўсю кагорту. 28І, зьняўшы з Яго [ўсё], усклалі на Яго плашч пунсовы, 29і, сплёўшы вянок з церня, усклалі на галаву Ягоную, і [далі] трысьціну ў правую руку Ягоную, і, кленчучы перад Ім, зьдзекваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»
30І тыя, што плявалі на Яго, узялі трысьціну, і білі па галаве Ягонай. 31І, калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго плашч, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае, і павялі Яго на ўкрыжаваньне.
Gesù è crocifisso
32А выходзячы, яны знайшлі чалавека Кірэнэйца, на імя Сымон; яго прымусілі несьці крыж Ягоны. 33І прыйшлі на месца, называнае Галгофа, што азначае Месца Чэрапа. 34Яны далі Яму піць воцат, зьмяшаны з жоўцю; і, пакаштаваўшы, Ён не захацеў піць.
35А тыя, што ўкрыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, каб споўнілася сказанае праз прарока: «Падзялілі адзеньне маё між сабою і пра вопратку маю кідалі жэрабя». 36І, пасеўшы, пільнавалі Яго там. 37І зьмясьцілі над галавою Яго надпіс пра віну Ягоную: «Гэта Ісус, Валадар Юдэйскі».
38Тады былі ўкрыжаваныя з Ім разам два разбойнікі: адзін — праваруч, а другі — леваруч. 39А тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі 40і кажучы: «Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш, збаў Сябе Самога! Калі Ты — Сын Божы, зыйдзі з крыжа!»
41Таксама і першасьвятары з кніжнікамі і старшынямі, зьдзекуючыся, казалі: 42«Іншых збаўляў, а Сябе ня можа збавіць! Калі Ён — Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, і мы паверым Яму. 43Спадзяваўся на Бога, няхай Ён цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо Ён казаў: “Я — Сын Божы”».
44Да таго і разбойнікі, укрыжаваныя разам з Ім, зьневажалі Яго.
Le tenebre e il velo squarciato
45А ад шостае гадзіны цемра сталася па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае. 46Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?» 47А некаторыя з тых, што там стаялі, пачуўшы, казалі: «Ён Ільлю кліча».
48І адразу адзін з іх, пабегшы, і ўзяўшы губку, і напоўніўшы яе воцатам, і ўсклаўшы на трысьціну, даваў Яму піць. 49А іншыя казалі: «Пакінь, паглядзім, ці прыйдзе Ільля збавіць Яго». 50А Ісус, зноў усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.
51І вось, заслона ў бажніцы была разьдзёртая надвое ад верху да нізу; і зямля затрэслася; і скалы разьдзерліся. 52І магілы адчыніліся; і шмат целаў памёршых сьвятых паўстала, 53і, выйшаўшы з магілаў, пасьля ўваскрасеньня Ягонага ўвайшлі ў сьвяты горад і зьявіліся многім.
54Сотнік жа і тыя, што з ім пільнавалі Ісуса, убачыўшы землятрус і тое, што сталася, страхам напалохаліся, кажучы: «Праўда, Ён — Сын Божы». 55Было там шмат жанчынаў, што глядзелі здалёк, якія ішлі за Ісусам з Галілеі, паслугуючы Яму. 56Між імі былі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба і Ёсіі, і маці сыноў Заўдыя.
Giuseppe d'Arimatea seppellisce Gesù
57А калі настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арыматэі, на імя Язэп, які таксама быў вучнем Ісуса. 58Ён, падыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісуса. Тады Пілат загадаў аддаць цела. 59І, узяўшы цела, Язэп абкруціў Яго чыстай палатнінаю 60і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую ён высек у скале; і, прываліўшы вялікі камень да ўваходу ў магілу, адыйшоў.
61Былі ж там Марыя Магдалена і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы.
La guardia al sepolcro
62А на наступны дзень, які пасьля дня прыгатаваньня, сабраліся першасьвятары і фарысэі ў Пілата, 63кажучы: «Пане! Мы ўзгадалі, што падманшчык той, як быў яшчэ жывы, казаў: “Праз тры дні ўваскрэсну”. 64Дык загадай вартаваць магілу да трэцяга дня, каб не прыйшлі вучні Ягоныя ўначы, і ня ўкралі Яго, і не сказалі народу: “Ён уваскрос з мёртвых”. І будзе апошні падман горшы за першы».
65Пілат жа прамовіў да іх: «Маеце варту; ідзіце, вартуйце, як ведаеце». 66Яны ж, пайшоўшы, вартавалі магілу з вартаю, запячатаўшы камень.