Giosuè 21

Le città dei Leviti

І прыйшлі галовы бацькоў лявітаў да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да галоваў бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля 2ў Шыло ў зямлі Ханаан, і прамовілі да іх, кажучы: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб далі нам гарады на пражываньне і пашы для быдла нашага». 3І сыны Ізраіля далі лявітам са спадчыны сваёй паводле загаду ГОСПАДА гарады і пашы іхнія.

4І выпала жэрабя для сем'яў Кегата, і атрымалі сыны Аарона сьвятара, лявіты, ад пакаленьняў Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў. 5Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў. 6Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.

7Сынам Мэрары паводле сем'яў іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьняў Рубэна, Гада і Завулёна. 8Сыны Ізраіля далі лявітам, кідаючы жэрабя, гарады гэтыя і пашы іхнія, як загадаў ГОСПАД праз Майсея. 9З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона далі гарады, якія названыя паіменна.

10Сынам Аарона з роду Кегата, сына Левія, бо на іх выпала першае жэрабя, 11далі Кірыят-Арбу бацькі Анака, значыць Хеўрон, на гары Юды, з навакольнымі палямі. 12А палі гораду і вёскі ягоныя аддалі на ўласнасьць Халеву, сыну Ефунны.

13Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон і пашы ягоныя, Лібну і пашы ейныя, 14Яттыр і пашы ягоныя, Эштэмоа і пашы ягоныя, 15Халон і пашы ягоныя, Дэбір і пашы ягоныя, 16Аін, Юту і Бэт-Шэмэш і пашы іхнія — дзевяць гарадоў ад двух пакаленьняў гэтых.

17Ад пакаленьня Бэн’яміна [далі] Гібэон і пашы ягоныя, Геву і пашы ейныя, 18Анатот і пашы ягоныя, Альмон і пашы ягоныя — чатыры гарады. 19Усіх гарадоў для сыноў Аарона сьвятара — трынаццаць гарадоў і пашы іхнія.

20Для сем'яў сыноў Кегата, лявітаў, астатніх сыноў Кегата, выпала жэрабя на гарады ад пакаленьня Эфраіма. 21З пакаленьня Эфраіма далі горад прыбежышча для забойцаў Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя, 22Кібцаім і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя — чатыры гарады.

23Ад пакаленьня Дана [далі] Эльтэке і пашы ягоныя, Гібэон і пашы ягоныя, 24Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рымон і пашы ягоныя — чатыры гарады. 25Ад паловы пакаленьня Манасы [далі] Таанах і пашы ягоныя, Гіт-Рымон і пашы ягоныя — два гарады.

26Усіх гарадоў з пашамі іхнімі было дадзена дзесяць астатнім сынам Кегата. 27Для сыноў Гершона з сем'яў Левія [далі] ад паловы пакаленьня Манасы горад прыбежышча для забойцаў Галян у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя — два гарады. 28Ад пакаленьня Ісахара [далі] Кішыён і пашы ягоныя, Дабэрат і пашы ягоныя, 29Ярмут і пашы ягоныя, Эн-Ганім і пашы ягоныя — чатыры гарады.

30Ад пакаленьня Асэра [далі] Мішэаль і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя, 31Хэлькат і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя — чатыры гарады. 32Ад пакаленьня Нэфталі [далі] горад прыбежышча для забойцаў Кадэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамот-Дор і пашы ягоныя, Картан і пашы ягоныя — тры гарады.

33Усіх гарадоў [сыноў] Гершона паводле сем'яў іхніх — трынаццаць гарадоў і пашы іхнія. 34Для сем'яў сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, [далі] ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам і пашы ягоныя, Карту і пашы ягоныя, 35Дымну і пашы ягоныя, Нагалал і пашы ягоныя — чатыры гарады.

36Ад пакаленьня Рубэна [далі] Бэцэр і пашы ягоныя, Ягцу і пашы ейныя, 37Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя — чатыры гарады. 38Ад пакаленьня Гада [далі] горад прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя, 39Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя — чатыры гарады.

40Усіх гарадоў сыноў Мэрары паводле сем'яў іхніх, рэшты сем'яў лявітаў, — дванаццаць гарадоў. 41Усіх гарадоў лявітаў паміж сыноў Ізраіля было сорак восем, і пашы іхнія. 42І быў кожны горад з пашамі сваімі вакол гораду.

43Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе на ўласнасьць і абжыліся на ёй. 44І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, як запрысяг бацькам іхнім, і ніхто з ворагаў іхніх ня мог устаяць супраць іх, і ўсіх ворагаў аддаў ГОСПАД у руку іхнюю. 45І ніводнае слова добрае, якое прамовіў ГОСПАД дому Ізраіля, не было пустым, але ўсё споўнілася.

Copiato!
Aa