Giobbe 4
Elifaz parla di una visione
І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў: 2«Калі мы пачалі з табою размову, можа і прыкра табе гэта, але пачатую размову хто ж можа спыніць? 3Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў.
4Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы. 5Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся. 6Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім?
7Прыгадай, ці загінуў хто нявінны, або ці былі зьнішчаны справядлівыя? 8Часьцей бачыў я [зьнішчэньне] тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх. 9Ад гневу Божага яны гінуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць.
10Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца. 11Леў гіне з нястачы здабычы, малыя львяняткі разьбягаюцца. 12І дайшло да мяне слова таемнае, і прыняло вуха маё шэпт ягоны.
13У жаху відзежу начнога, калі звычайна людзей сон агартае, 14ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся. 15Калі дух прайшоў перада мною, дыбарам сталі валасы на целе маім.
16І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку ягонага, постаць стала перад вачыма маімі, і пачуў я голас нібы лёгкага ветру: 17“Ці чалавек больш праведны за Бога, або ці можа ён быць чысьцейшы за Творцу свайго? 18Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знаходзіць правіннасьць.
19Тым больш у тых, што жывуць у хатах гліняных, падмурак якіх — пясок, і нішчэюць яны, быццам моль. 20Ад раніцы да вечара счэзнуць; ніхто імі не пацікавіцца, і прападуць вечна. 21І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня маюць розуму”.