Giobbe 35
Che cosa guadagna Dio da te
І адказаў Элігу, і сказаў: 2«Што ты лічыш слушным, калі ты сказаў: “Праведнасьць мая большая, чым у Бога”? 3Бо ты сказаў: “Што за карысьць мне і што я атрымаю з гэтага, чым калі б я грашыў?” 4Я адкажу табе словамі, і сябрам тваім з табою.
5Паглядзі на неба і пабач; паглядзі на аблокі, яны вышэйшыя за цябе. 6Калі ты саграшыш, што зробіш ты Яму? І калі грахі твае памнажаюцца, чым ты зашкодзіш Яму? 7А калі будзеш праведны, што дасі Яму? Або што Ён атрымае з рукі тваёй?
8Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму. 9Ад мноства прыгнятальнікаў яны галосяць, з прычыны [цяжкага] рамяна моцных. 10Але [ніхто] ня кажа: “Дзе ж Бог, Які стварыў мяне, Які дае сьпевы ўначы, 11Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?” 12Там яны лямантуюць, але Ён не адказвае ім з прычыны пыхлівасьці злачынцаў.
13Толькі марноты ня слухае Бог і ня бачыць Усемагутны. 14Хоць ты сказаў, што ня бачыш Яго, разгляд [справы] — перад абліччам Ягоным, і ты чакай на Яго. 15І цяпер, калі не палае гнеў Ягоны, Ён не зважае зашмат на нягоднасьць.
16Надарма Ёў адчыніў вусны свае і множыць прамовы бяздумныя».