Giobbe 28

Dove si trova la sapienza

Сапраўды, срэбра мае пачаткі жылаў, і ёсьць месца для золата, дзе яго ачышчаюць. 2Жалеза здабываецца з парахна, і з каменя топіцца медзь. 3[Чалавек] паставіў мяжу цемры, і дасьледуе ўсё да краю, і [шукае] камяні ў цемры і ценю сьмерці.

4Капаюць капальні там, дзе не хадзілі ногі, зыходзяць у глыбіню, вісяць і хістаюцца далёка ад людзей. 5Зямля, з якой хлеб вырастае, у глыбіні перавернута, як агнём. 6Камяні ейныя — месца шафіра, і пясок золата ў ёй.

7Драпежная птушка ня ведае сьцежкі [туды], і ня бачыць яе вока арла. 8Не тапталі яе сыны пыхлівасьці, і не праходзіў па ёй леў. 9Выцягвае [чалавек] руку сваю на крэмень, і пераварочвае горы да падножжа.

10У скалах высякае каналы, і ўсё каштоўнае бачыць вока ягонае. 11І спыняе ён цячэньне рэк, і скарбы выдабывае на сьвятло. 12Але дзе знаходзіцца мудрасьць, і дзе месца розуму?

13Чалавек ня ведае туды дарогі і не знаходзіць яе на зямлі жывых. 14Бездань кажа: “Няма яе ў-ва мне”, і мора кажа: “Няма яе ў-ва мне”. 15Не даецца яна за золата і не здабываецца яна за вагу срэбра.

16Ня плаціцца за яе ані золатам Афіру, ані каштоўным оніксам або шафірам. 17Не раўняецца да яе золата і шкло, не замяніць яе на посуд залаты. 18Каралі і крышталь ня ўзгад­ваюцца [пры ёй]; цана мудрасьці — большая за пэрлы.

19Ня варты яе тапаз з Кушу, і золатам чыстым не ацэніш яе. 20Адкуль паходзіць мудрасьць, і дзе месца розуму? 21Схаваная яна ад вачэй усіх жывых, птушкам нябесным невядомая.

22Абадон і сьмерць кажуць: “Вушамі нашымі мы чулі пра славу яе”. 23Бог разумее шлях яе, і Ён ведае месца ейнае. 24Бо Ён разглядае краі зямлі, і бачыць усё, што пад небам.

25Калі даваў Ён сілу ветру і ўсталёўваў водам берагі, 26калі даваў закон дажджам, і шлях грымоту і маланцы, 27тады бачыў Ён яе, і выявіў, і ўмацаваў яе, і дасьледаваў яе.

28І сказаў Ён чалавеку: “Страх перад Госпадам — гэта мудрасьць; а пазьбягаць зла — розум”».

Copiato!
Aa