Giobbe 23

Se solo sapessi dove trovarlo

І адказаў Ёў, і сказаў: 2«І сёньня з горыччу жальба мая, бо рука Ягоная цяжэйшая за стагнаньне маё. 3О, каб я ведаў, дзе знайсьці Яго, я пайшоў бы да месца жытла Ягонага!

4Я б прынёс перад аблічча Ягонае справу маю і напоўніў бы вусны мае нараканьнямі. 5І ведаў бы я словы, якімі Ён адкажа, і зразумеў бы, што Ён будзе казаць мне. 6Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне!

7Там справядлівы прадставіць справу сваю перад Ім, і ад Судзьдзі майго выйду я вольным. 8Але вось, я іду на ўсход, і няма Яго, і іду на захад, і не знаходжу Яго. 9На поўначы шукаю Яго, і ня бачу, і паварочваю на поўдзень, і не заўважаю.

10А Ён ведае шлях мой, і няхай выспрабуе мяне, выйду я [чысты], як золата. 11Нага мая трымалася сьлядоў Ягоных, я пільнаваў шляхі Ягоныя і не зыходзіў з іх. 12Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.

13Ён адзін [вырашае], і хто заверне Яго? І што захоча душа Ягоная, Ён зробіць. 14Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго. 15Таму я дрыжу перад абліччам Ягоным, разважаю [пра Яго], і ў страху вялікім перад Ім.

16Бог аслабіў сэрца маё, і Усемагутны настрашыў мяне. 17Бо не ад цемры я гіну, і аблічча маё не пакрытае змрокам.

Copiato!
Aa