Geremia 22

Praticate il diritto e la giustizia

«Гэта кажа ГОСПАД. Зыйдзі ў дом валадара Юды і прамоў там слова гэтае. 2І скажаш: “Слухай слова ГОСПАДА, ты, валадар Юды, які сядзіш на пасадзе Давіда, ты, і слугі твае, і народ твой, які ўваходзіць у брамы гэтыя. 3Гэта кажа ГОСПАД. Чыніце суд і праведнасьць, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, і чужынца, сірату і ўдаву не прыгнятайце. Не рабіце гвалту і крыві нявіннай не пралівайце ў месцы гэтым.

4Бо калі вы, выконваючы, выканаеце слова гэтае, будуць уваходзіць у брамы дому гэтага валадары, якія сядзяць на пасадзе Давіда і ўяжджаюць на калясьніцах і конях, яны, слугі іхнія і народ іхні. 5А калі ня будзеце слухаць словаў гэтых, прысягаю на Сябе Самога, кажа ГОСПАД, дом гэты станецца руінай.

Questa casa diventerà una rovina

6Бо гэта кажа ГОСПАД пра дом валадара Юды: "Ты для Мяне як Гілеад, вяршыня Лібану. Але Я зраблю з цябе пустыню, горад бязьлюдны. 7Я падрыхтую супраць цябе нішчыцеляў, кожнага са зброяй ягонай, і яны зрэжуць найлепшыя кедры твае і кінуць у агонь". 8І будуць праходзіць шмат народаў праз горад гэты, і скажа кожны бліжняму свайму: "Чаму зрабіў так ГОСПАД гораду гэтаму вялікаму?"

9І адкажуць: "За тое, што яны пакінулі запавет ГОСПАДА, Бога свайго, і пакланяліся іншым багам, і служылі ім".

Piangete per colui che se ne va

10Ня плачце дзеля памёршага і не галасіце дзеля яго. Плачце, плачучы, дзеля таго, хто адыходзіць, бо ён ня вернецца ўжо і ня ўбачыць родную зямлю сваю. 11Бо гэта кажа ГОСПАД пра Шальлюма, сына Ёсіі, валадара Юды, які заваладарыў пасьля Ёсіі, бацькі свайго і які выйшаў з месца гэтага: "Ён ня вернецца больш сюды. 12Бо ў месцы, у якое завялі яго, там ён памрэ, і зямлі гэтай больш ня ўбачыць"”.

Guai a chi costruisce con ingiustizia

13Гора таму, хто будуе дом свой на няправеднасьці, і сьвятліцы свае — на судзе несправядлівым, бліжняму свайму кажа працаваць задарма, і заробку ягонага не аддае яму. 14Ён кажа: “Пабудую сабе дом прасторны і сьвятліцы шырокія”, і высякае вокны сабе, і ашалёўвае [дрэвам] кедровым, і малюе [фарбай] чырвонай. 15Ці ты будзеш валадарыць, таму што жывеш у [доме] кедровым? Ці ж бацька твой ня еў і ня піў? Але ён чыніў суд і праведнасьць, і добра было яму.

16Ён разьбіраў справу ўбогага і беднага, і добра было яму тады. Ці ж ня гэта [значыць] ведаць Мяне? — кажа ГОСПАД. 17А вочы твае і сэрца тваё [прагнуць] толькі карысьці тваёй, каб праліваць кроў нявінную, каб чыніць крыўды і гвалты. 18Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды: “Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, браце мой! Аёй, сястра мая!” Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, пане! Аёй, яснавяльможны!” 19Будзе ён пахаваны, як хаваюць асла. Выцяг­нуць яго і кінуць па-за брамамі Ерусаліму”.

20Узыйдзі на Лібан і крычы, і на Башане ўзьнімі голас твой, і гукай з Абарыму, бо зьнішчаны ўсе, якія любілі цябе. 21Я прамаўляў да цябе ў [час] бясьпекі тваёй, а ты адказаў: “Ня буду слухаць!” Гэта шлях твой ад юнацтва твайго, што ты ня слухаўся голасу Майго. 22Усіх пастыраў тваіх будзе пасьвіць вецер, а тыя, што любілі цябе, пойдуць у няволю. Вось тады ты засаромішся і пачырванееш з прычыны ўсёй ліхоты тваёй.

23Ты, што жывеш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе болі, як болі той, якая нараджае.

Un anello con sigillo strappato

24Як жывы Я, кажа ГОСПАД, калі б Ехонія, сын Егаякіма, валадар Юды, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, нават адтуль Я сарву яго! 25Я аддам цябе ў рукі тых, якія шукаюць душы тваёй, і ў рукі тых, абліччаў якіх ты баішся, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі Халдэйцаў. 26І Я выкіну цябе і маці тваю, якая нарадзіла цябе, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там вы памрацё, 27і ў зямлю, у якую прагнеце душою сваёй, каб вярнуцца, ня вернецеся.

28Ці ж чалавек той, Ехонія, — [гэта] пасудзіна пагарджаная і пабітая? Ці ж ён — рэч, у якой ня маюць упадабаньня? Чаму адкінуты ён і насеньне ягонае, і выкінутыя ў зямлю, якой яны ня ведаюць? 29Зямля, зямля, зямля! Слухай слова ГОСПАДА! 30Гэта кажа ГОСПАД: “Запішыце чалавека гэтага як мужчыну, пазбаўленага патомства, якому няма шчасьця ў днях ягоных, бо ня будзе мець шчасьця ніхто з насеньня ягонага, каб сядзець на пасадзе Давіда і панаваць у Юдзе”».

Copiato!
Aa