Genesi 5
Da Adamo a Iared
Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае, 2мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх. 3І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт.
4І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок. 5І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр. 6І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса.
7І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 8І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр. 9І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана.
10І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 11І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр. 12І жыў Кейнан семдзясят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля.
13І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 14І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр. 15І жыў Магалялеэль шэсьцьдзясят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда.
16І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 17І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.
Enoc camminò con Dio
18І жыў Ярэд сто шэсьцьдзясят два гады, і нарадзіў Эноха. 19І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 20І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады, і ён памёр.
21І жыў Энох шэсьцьдзясят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха. 22І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 23І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.
24І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.
Da Matusalemme a Noè
25І жыў Мэтушэлях сто восемдзясят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха. 26І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзясят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок. 27І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў, і ён памёр.
28І жыў Лямэх сто восемдзясят два гады, і нарадзіў сына, 29і назваў яго імя Ной, кажучы: «Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД». 30І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
31І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзясят сем гадоў, і ён памёр. 32І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама i Яфэта.