2 Giovanni 1
Un saluto dell'anziano
Староста — выбранай пані і дзецям яе, якіх я люблю ў праўдзе, і ня я адзін, але і ўсе, што пазналі праўду, 2дзеля праўды, якая застаецца ў нас і будзе з намі на вякі. 3Няхай будзе з вамі ласка, міласэрнасьць, супакой ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любові!
Camminate nell'amore
4Я вельмі ўзрадаваўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх тых, якія ходзяць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца. 5І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але тое, якое маем ад пачатку, — каб мы любілі адзін аднаго. 6І гэта ёсьць любоў, каб мы хадзілі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта ёсьць прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім вы хадзілі.
Guardatevi dai seduttori
7Бо шмат падманшчыкаў увайшло ў гэты сьвет, якія не вызнаюць Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе. Гэткі ёсьць падманшчык і антыхрыст. 8Глядзіце за сабою, каб нам не згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду. 9Кожны, хто адступаецца і не застаецца ў вучэньні Хрыстовым, ня мае Бога; а хто застаецца ў вучэньні Хрыстовым, той мае і Айца, і Сына.
10Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтага вучэньня, таго не прыймайце ў дом і радавацца яму не кажыце, 11бо хто кажа радавацца яму, той супольнічае ў злых учынках ягоных.
Spero di vedervi faccia a faccia
12Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы і атрамантам, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая споўнілася. 13Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амэн.