1 Cronache 25

Le classi dei musicisti

І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім: 2з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара. 3Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.

4Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт. 5Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог [ягоны]. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі. 6Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.

7І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў — дзьвесьце восемдзясят восем. 8І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань. 9І выпала першае жэрабя ад Асафа на Язэпа; другім [стаў] Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць; 10трэці — Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 11чацьвёрты — Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 12пяты — Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 13шосты — Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 14сёмы — Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

15восьмы — Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 16дзявяты — Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 17дзясяты — Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 18адзінаццаты — Азарэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 19дванаццаты — Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 20трынаццаты — Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 21чатырнаццаты — Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 22пятнаццаты — Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

23шаснаццаты — Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 24сямнаццаты — Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 25васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 26дзевятнаццаты — Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 27дваццаты — Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 28дваццаць першы — Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 29дваццаць другі — Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 30дваццаць трэці — Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;

31дваццаць чацьвёрты — Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і ратоў ягоных дванаццаць.

Copiato!
Aa