Psalms 112

Blessed is the one who fears the Lord

Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае. 2Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае. 3Маёмасьць і багацьце ў доме ягоным, і праведнасьць ягоная будзе трываць вечна.

4Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны [Бог]. 5Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом. 6Бо ён ніколі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе праведнік.

7Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА. 8Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць [загубу] прыгнятальнікаў сваіх. 9Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.

10Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.

Copied!
Aa