Zefanja 2
Sucht den HERRN, ihr Demütigen des Landes
Зьбярыцеся, зьбярыцеся, народзе бяз сораму, 2перш, чым народзіцца пастанова і як мякіна праміне дзень, перш, чым прыйдзе на вас ярасьць гневу ГОСПАДА, перш, чым прыйдзе на вас дзень гневу ГОСПАДА. 3Шукайце ГОСПАДА, усе пакорныя зямлі, якія спаўняеце суд Ягоны; шукайце праведнасьці, шукайце ўпакораныя. Можа, вы схаваецеся ў дзень гневу ГОСПАДА.
Das Gericht über Philistäa
4Бо Газа будзе пакінутая, і Ашкелон спустошаны, Ашдод апоўдні будзе выгнаны, і Экрон будзе выкарэнены. 5Гора жыхарам узьбярэжжа мора, народу Крыту! Слова ГОСПАДА на вас, Ханаан, зямля Філістынцаў! Я зьнішчу цябе, што ня будзе каму жыць. 6І будзе ўзьбярэжжа мора пашаю, жытлом для пастухоў і загарадкамі для авечак.
7І будзе ўзьбярэжжа для рэшты дому Юды, будуць пасьвіць на ім, у дамах Ашкелону будуць супачываць увечары, бо наведае іх ГОСПАД, Бог іхні, і верне палонных іхніх.
Das Gericht über Moab und Ammon
8«Я чуў ганьбаваньні Маава і зьнявагі сыноў Амона, якімі яны зьневажалі народ Мой і ўзьвялічваліся на мяжы іхняй. 9Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Мааў будзе як Садом і сыны Амона — як Гамора, месцам крапівы і капальняй солі, і пусткаю на вякі. Рэшта народу Майго абрабуе іх, і пазасталыя з народу Майго возьмуць у спадчыну іх». 10Гэта ім за пыху іхнюю, за тое, што яны зьневажалі і вывышаліся па-над народам ГОСПАДА Магуцьцяў.
11Страшны будзе ГОСПАД для іх, бо схуднеюць усе богі зямлі, і паклоніцца Яму кожны на месцы сваім, усе астравы народаў.
Das Gericht über Kusch und Assur
12І вы, Кушане, будзеце забітыя мячом Маім. 13І Ён выцягне руку Сваю на поўнач, зьнішчыць Асірыю, і Нініву зробіць пусткаю, сухой, як пустыня. 14І будуць ляжаць сярод яе чароды і ўсе жывёлы народаў, і пэлікан і вожык будуць начаваць на аздобах ейных, голас іхні будзе гучаць з вокнаў; сухія [трэскі будуць] у парогах, бо адарвуць кедравую [шалёўку ейную].
15Гэта горад вясёлы, які жыве бясьпечна, які кажа ў сэрцы сваім: «Я, і няма больш [нікога]». Вось, ён стаў пусткаю, логвішчам для зьвяроў! Кожны, хто праходзіць каля яго, сьвісьне і махне рукою сваёй.