Sprüche 16

Der Mensch plant, der HERR antwortet

Да чалавека [належыць] меркаваньне сэрца, але ад ГОСПАДА адказ языка. 2Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы. 3Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.

4Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі. 5Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным. 6Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх перад ГОСПАДАМ адводзіць ад зла.

7Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім. 8Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні. 9Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.

10Калі слова натхнёнае ў вуснах валадара, у судзе ня будзе падступным язык ягоны. 11Вага і шалі справядлівыя — ад ГОСПАДА, і ўсе камяні ваговыя ў торбе — справа Ягоная. 12Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю.

13Падабаюцца валадару вусны праведныя, і таго, хто гаворыць праўдзіва, ён любіць. 14Гнеў валадара — весьнік сьмерці, але мудры чалавек улагодзіць яго. 15У сьвятле аблічча валадара — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная — як воблака з позьнім дажджом.

16Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра. 17Шырокая дарога правых — адвярнуцца ад зла; хто пільнуе шлях свой, той захоўвае душу сваю. 18Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.

19Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі. 20Разважлівы ў слове знойдзе добрае, і той, хто спадзяецца на ГОСПАДА, — шчасьлівы. 21Мудрага сэрцам называюць разумным, і слодыч вуснаў павялічвае веды.

22Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства. 23Сэрца мудрага робіць разважлівымі вусны ягоныя і мове ягонай дадае ведаў. 24Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела.

25Ёсьць шлях, які [падаецца] слушным перад абліччам чалавека, але ў канцы ягоным — шлях сьмерці. 26Работнік цяжка працуе для сябе, бо рот ягоны прымушае яго. 27Чалавек нягодны ліхоцьце рыхтуе, і ў вуснах ягоных нібы агонь палючы.

28Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў. 29Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры, 30прыплюшчвае вочы свае, каб прыдумляць подступ, крывіць губы свае, робячы ліха.

31Сівізна — слаўная карона, на шляху праведнасьці знаходзяць яе. 32Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду. 33Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго.

Kopiert!
Aa