Psalmen 8

Was ist der Mensch

Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда. 2ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы! 3З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты зрабіў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу.

4Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў, 5я думаю: «Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? 6Не нашмат Ты паменшыў яго перад багамі, і славай і веліччу Ты ўкаранаваў яго, 7і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму: 8авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых, 9птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі».

10ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Kopiert!
Aa