Psalmen 73
Fast wären meine Füße gestrauchelt
Псальм Асафа. Які добры Бог для Ізраіля, для тых, якія чыстыя сэрцам! 2А ў мяне амаль не спатыкнуліся ногі мае, ледзь не пакаўзнуліся крокі мае. 3Бо я пазайздросьціў тым, што хваляць сябе, убачыўшы супакой бязбожнікаў, 4бо яны ня маюць гора аж да сьмерці і добра ўскормлена цела іхняе, 5нядолі людзкой яны ня маюць, і [кары], як у іншых лю-дзей, няма для іх.
6Дзеля гэтага атачае шыю іхнюю пыха, ліхадзейства нібы шатамі атуляе іх. 7Ад тлустасьці павылазілі вочы іхнія, прыходзіць [ім] больш за ўяўленьні сэрца [іхняга]. 8Яны зьдзекуюцца і гавораць зласьліва; звысака гавораць пра крыўду.
9Да неба ўзьнімаюцца вуснамі сваімі, а язык іхні па зямлі гуляе. 10Дык туды і народ Ягоны паварочваецца, і шчодрыя воды выліваюцца на іх. 11І яны кажуць: «Як Бог даведацца? І ці мае веданьне [пра гэта] Найвышэйшы?»
12Вось, гэткія ёсьць бязбожнікі, і ў спакоі вечным зьбіраюць яны багацьці. 13Дык ці-ж зусім надарма я захоўваў у чыстасьці сэрца маё і абмываў у нявіннасьці рукі мае, 14і білі мяне ўвесь дзень, і каралі мяне кожную раніцу?
15Калі б я сказаў: «Буду думаць, як яны!» — я б гэтым адрокся ад пакаленьня сыноў Тваіх. 16І я разважаў, каб зразумець [усё] гэта, і нядоляй гэта [здавалася] ў вачах маіх, 17аж пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і тады зразумеў канец іхні.
18Сапраўды, на коўзкім груньце Ты ставіш іх і пасылаеш на пагібель! 19Як жа імгненна яны спустошаныя, загінулі, счэзьлі ад жаху! 20Як сном пасьля абуджэньня, Ты, Госпадзе, збудзіўшыся, грэбуеш вобразам іхнім.
21Бо згоркла сэрца маё і курчыліся ныркі мае, 22я стаўся дурнем і ня ведаў нічога, і быў перад Табой, як жывёла, 23але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю, 24Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].
25Каго ж я маю ў небе? І на зямлі апроч Цябе мне [ніхто] не даспадобы. 26Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі. 27Бо, вось, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты вынішчаеш кожнага, хто чужаложыць, [выракаючыся] Цябе.
28А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.