Psalmen 54
Gott ist mein Helfer
Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда, 2калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: «Ці ж гэта не Давід схаваўся ў нас?» 3Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!
4Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх! 5Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях) 6Вось, Бог — дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю.
7Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх! 8Тады ахвотна буду складаць ахвяры Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, бо Ты — добры! 9Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на [загубу] ворагаў маіх глядзелі вочы мае.
Kopiert!
Aa